Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Заканчэнне нераставай забароны!

25.05.2020

З 31.05.2020 на тэрыторыі Мiнскай вобласці сканчаюцца забароны і абмежаванні на аматарскую лоўлю рыбы, якія дзейнічалі ў сувязі з нерастам.

У адпаведнасці з правіламі рыбалоўства дазваляецца лоўля рыбы з адначасовым выкарыстаннем прылад рыбалоўства з агульнай колькасцю гаплікаў не больш за 5 штук на рыбалова такіх як нахлыстовыя, паплавочныя, кiўковыя, дновыя вуды, спінінгі, гурткі, жэрлiцы, стаўкі, калабашкi.

Для лоўлі рыбы ў якасці прынады (жыўца), у колькасці не больш 30 штук у суткі на аднаго чалавека, дазваляецца выкарыстоўваць сачкі дыяметрам не больш 0,5 метра з памерам ячэі менш 10 мм і пад'ёмныя сеткі памерам не больш 1х1 метр і памерам ячэі менш 10 мм.

Акрамя таго, дазваляецца лоўля рыбы з суднаў у светлы час сутак і лоўля рыбы рукамі.