Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Аб аказанні дапамогі ў падрыхтоўцы да навучальнага года сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей

31.08.2020

Па пытанні прадастаўлення выплаты да школы неабходна звяртацца ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва ў адпаведнасцi з рэгістрацыяй па месцы жыхарства (месцы знаходжання) аднаго з бацькоў дзіцяці (г.Валожын , вул.Мiру, 8, тэл. 8 01772 6 80 74)

Выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, якія навучаюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі на кожнага школьніка ўпамеры да 30 працэнтаў бюджэту пражытковага мінімуму дзеючага на 01.08.2020 (БПМ - 256,10 руб.)

Сем'ям (грамадзянам), якія апынуліся па аб'ектыўных прычынах у цяжкай жыццёвай сітуацыі, якая парушае нармальную жыццядзейнасць, пры ўмове, што іх сярэднедушавы даход складае не больш за 1,5 велічыні крытэрыю патрэбнасці (з 01.08.2020 - 384,15 руб.) прадастаўляецца дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога ў выглядзе аднаразовай сацыяльнай дапамогі.

Зварот па прадастаўленне гэтага віду матэрыяльнай падтрымкі носіць заяўны характар ​​і ажыццяўляецца шляхам падачы па зацверджанай форме заявы i дакументаў, неабходных для назначэння дапамогі, у службу «адно акно» ў адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства (месцы знаходжання) (г.Валожын, пл.Свабоды, 2, каб. 102, тэл. 8 01772 5 73 31)

З мэтай аказання падтрымкі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-школьнікаў, да новага 2020/2021 навучальнага года ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» праводзіць:

- дабрачынны марафон «Добры дзень школа», спонсарамі якога з'яўляюцца прадпрыемствы горада і раёна;

- дабрачынная акцыя для дзяцей-інвалідаў, навучэнцаў школ (1-2 класаў) «Разам весела крочыць...!» са сродкаў дабрачыннага марафону «Твары дабро»;

- дабрачынная акцыя «Чароўны заплечнік» для дзяцей-школьнікаў пачатковых класаў з малазабяспечаных шматдзетных сем'яў, сем'яў суправаджаючых і сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.

Па стане на 28.08.2020 у Валожынскім раёне аднаразовая дапамогу да школы аказана 498 сем'ям на 1015 школьнікаў на суму 60900 рублёў;

ДАСД атрымала 1 сям'я на 1 школьніка на суму 251,88 рублёў;

У рамках дабрачыннага марафону «Добры дзень школа» па месцы працы бацькоў дапамога аказана 163 сем'ям на 272 школьніка на суму 13518,50 рублёў.

Аказана спонсарская дапамога 19 сем'ям на 25 школьнікаў на суму 1000 рублёў.

У ходзе правядзення дабрачыннай акцыі «Чароўны заплечнік», дапамогу атрымалі 5 сем'яў на 5 школьнікаў на суму 199 рублёў.

Дзяржаўная ўстанова «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» падчас правядзення дабрачыннай акцыі «Твары дабро» для сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей школьнага ўзросту, прадаставіла гуманітарную дапамогу 13 сем'ям, дзе выхоўваецца 27 школьнікаў на суму 2005,50 руб.