Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Адкрыццё палявання на гусей

28.09.2020

З трэцяй суботы верасня па другую нядзелю снежня ў светлы час сутак дазваляецца паляванне на гусака белалобага, гусака гуменніка, гусака шэрага, казарку канадскую. Дапускаецца паляванне ружэйным спосабам з засады, з падыходу, з пад'езда з маламерных судоў з выкарыстаннем гладкаствольнай паляўнічай зброі з патронамі, падрыхтаванымі дробам; паляўнічых сабак усіх парод, акрамя ганчакоў і хартоў; маламерных судоў без рухавіка або з непрацуючым рухавіком, альбо безружейным спосабам з выкарыстаннем лоўчых птушак.

Маладзечанская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае аб неабходнасці захавання патрабаванняў правілаў палявання і бяспекі.

У адпаведнасці з артыкулам 15.37 КоАП Рэспублікі Беларусь, за паляванне без належнага дазволу, альбо ў забароненых месцах, альбо ў забаронены час, альбо забароненымі прыладамі, альбо забароненымі спосабамі – прадугледжана накладанне штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй прылад палявання і іншых прадметаў, якія з'явіліся прыладай альбо сродкам учынення парушэння ці без канфіскацыі і з пазбаўленнем спецыяльнага права.

Намеснік начальніка

Маладзечанскай міжраённай інспекцыі

аховы жывёльнага і расліннага свету Паўлаў Ст. Ст.