Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Да ўвагі ўласнiкаў (карыстальнiкаў) гiсторыка-культурных каштоўнасцей, землекарыстальнiкаў, на зямельным участку якіх размешчаны нерухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасці !!!

31.01.2019

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь нагадвае, што у адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 255 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры ўласнiкі (карыстальнiкі) гiсторыка-культурных каштоўнасцей, землекарыстальнiкі, на зямельных участках якіх размешчаны нерухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасці, да 2 лютага 2019 года абавязаны падпiсаць новыя ахоўныя абавязацельствы!

У гэтых мэтах неабходна звяртацца ў мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню па месцу знаходжання гiсторыка-культурныя каштоўнасці.

Ахоўнае абавязацельства па форме, устаноўленай пастановай Міністэрства культуры ад 28 снежня 2016 г. № 90, запаўняецца ў двух экзэмплярах асобамi, якiя ўпаўнаважаны мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, i рэгiструецца гэтымi мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi базавага тэрытарыяльнага ўзроўню.