Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Заканчэнне забароны на лоўлю сома звычайнага

01.07.2019

Маладзечанская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе, што згодна з правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства Рэспублікі Беларусь, з 02 ліпеня па 31 кастрычніка на тэрыторыі Мінскай вобласці дазволены лоў сома звычайнага. Аднак, варта ведаць, што прамысловая мера сома звычайнага пры аматарскім рыбалоўстве складае не менш за 70 см. Рыбаловам-аматарам дазваляецца лоўля ў рыбалоўных угоддзях, за выключэннем рыбалоўных угоддзяў, прадастаўленых у арэнду (карыстанне), дзе арганізавана платнае аматарскае рыбалоўства, не больш за 5 кг рыбы на аднаго рыбалова ў суткі і адной рыбы, калі агульная вага з улікам яе вагі ў суме будзе перавышаць 5 кг, або адной рыбы, вага якой перавышае 5 кг.

Асобы, вінаватыя ў здабычы сома звычайнага з перавышэннем нормы вагі, а гэтак жа менш прамысловай меры, будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці, а ў выпадку, калі шкода ў выніку незаконнай лоўлі складзе 100 і больш базавых велічынь, да крымінальнай адказнасці.

Старшы дзяржаўны інспектар Маладзечанскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету В. В. Паўлаў

+375293057880