Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Побыт»

30.07.2019

Па выніках паўгоддзя 2019 года пры агульным павелічэнні колькасці зарэгістраваных злачынстваў, колькасць злачынстваў, учыненых у сферы побыту знізілася на 40% з 5 да 3. З іх толькі 1 злачынства прэвентыўнай накіраванасці. За правапарушэнні ў сямейна-бытавой сферы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 184 (2018 - 149) асобы. У студзені-ліпені 2019 года найбольшая колькасць бытавых правапарушэнняў здзейснена на тэрыторыі г. Валожына (31), Івянецкага (37) сельскага савета.

У мэтах недапушчэння росту правапарушэнняў, якія ўчыняюцца ў сферы сямейна-бытавых адносін у перыяд з 09.00 29 ліпеня да 09.00 3 жніўня 2019 года на тэрыторыі Валожынскага раёна будзе праходзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Побыт».