Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Сезон палявання на вадаплаўную і балотную дзічыну

07.08.2019

З другой суботы жніўня па другую нядзелю снежня ў светлы час сутак дазваляецца паляванне на дзічыну вадаплаўную (акрамя гусей) і балотную, слонку, вехіра, голуба шызага, перапёлку, фазана.

З трэцяй суботы верасня па другую нядзелю снежня ў светлы час сутак на гусака белалобага, гусака-гуменніка, гусака шэрага, казарку канадскую. У абодвух выпадках дапускаецца паляванне ружэйным спосабам з засады, з падыходу, з пад'езда з маламерных судоў з выкарыстаннем гладкаствольнай паляўнічай зброі з патронамі, заражанымі дробам; паляўнічых сабак усіх парод, акрамя ганчакоў і хартоў; маламерных судоў без рухавіка або з непрацуючым рухавіком, альбо безружейным спосабам з выкарыстаннем лоўчых птушак.

Маладзечанская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае аб неабходнасці захавання патрабаванняў правілаў палявання і бяспекі.

У адпаведнасці з артыкулам 15.37 КаАП Рэспублікі Беларусь, за паляванне без належнага дазволу, альбо ў забароненых месцах, альбо ў забаронены час, альбо забароненымі прыладамі, альбо забароненымі спосабамі – прадугледжана накладанне штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй прылад палявання і іншых прадметаў, якія з'явіліся прыладай альбо сродкам учынення парушэння ці без канфіскацыі і з пазбаўленнем спецыяльнага права.

Старшы дзяржаўны інспектар

Маладзечанскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Паўлаў Ст. Ст.