Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

ДАІ правядзе агульнарэспубліканскую дэкаду «Дзяржтэхагляд» з 7 да 17 жніўня 2019

08.08.2019

З 7 па 17 жніўня 2019 супрацоўнікі АДАІ Валожынскага РАУС сумесна з прадстаўнікамі УП «Белтэхагляд» правядуць агульнарэспубліканскую дэкаду «Дзяржтэхагляд», падчас якой будуць выяўляць факты эксплуатавання транспартных сродкаў без дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху, а таксама падробленыя адзнакi аб праходжанні дзяржаўнага тэхнічнага агляду.

З пачатку года на тэрыторыі Валожынскага раёна Мiнскай вобласці супрацоўнікамі АДАІ Валожынскага РАУС прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 1 тысяча кіроўцаў, якія кіравалі транспартнымі сродкамі без дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху.

Акрамя таго, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 44 службовыя асобы Валожынскага раёна Мiнскай вобласці за тое, што дапусцілі да ўдзелу ў дарожным руху аўтамабілі з тэхнічнымі няспраўнасцямі і ў дачыненні да якіх не выдадзены дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што за кіраванне транспартнымі сродкамі, у дачыненні да якіх не выдадзены дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або штрафу ад 1 да 3 б.в. за паўторнае дадзенае правапарушэнне на працягу года прадугледжана адміністрацыйная адказнасць ад 2 да 5 б.в.

Старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Валожынскага РАУС В. І. Пасеко