Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Паважаныя грамадзяне!

19.09.2019

Паважаныя жыхары горада Валожына і Валожынскага раёна з 26 па 29 верасня 2019 года органамі ўнутраных спраў Валожынскага райвыканкама праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага - узрост!»

Тэндэнцыя здзяйснення злачынстваў супраць жыцця і здароўя пажылых людзей абумоўлена тым, што часцяком яны наіўныя і бездапаможныя.

Злачынцы, не маючы ніякай павагі да чалавечага жыцця і да тых, хто старэйшы за іх па ўзросце, дзейнічаюць, не турбуючыся аб тым, што могуць прычыніць вялікую маральную і матэрыяльную шкоду.

Забеспячэнне бяспекі пажылых грамадзян – адна з галоўных задач, якія стаяць перад дзяржаўнымі органамі. Людзі старэйшага пакалення ў сілу свайго ўзросту і стану здароўя становяцца даступным аб'ектам здзяйснення злачынстваў. Мэтай дадзенай акцыі з'яўляецца ўзмацненне абароны пажылых людзей ад супрацьпраўных замахаў, павышэнне ўзроўню ўзаемадзеяння суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў па задавальненні запытаў і патрэб пажылых грамадзян»

Калі Вам сталі вядомыя факты супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да пажылы катэгорыі грамадзян Вы можаце паведаміць інфармацыю па тэлефоне «102».

Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі

Валожынскага РАУС