Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Паважаныя жыхары Валожына і Валожынскага раёна!

24.12.2019

26 снежня 2019 года на тэрыторыі Валожынскага раёна будзе праводзіцца прафілактычная акцыя «Гадзіна пасажыра».

Мэтай дадзенага прафілактычнага мерапрыемства з'яўляецца інфармаванне насельніцтва аб прымаемых мерах бяспекі на транспарце, давядзенне асноўных патрабаванняў да правозу багажу і парадку надгляду грамадзян на аб'ектах транспарту. Дадзеная прафілактычная акцыя будзе праводзіцца 26.12.2019 у перыяд часу з 09:00 гадзін па 18:00 гадзін на тэрыторыі чыгуначных станцый «Валожын» (а.г. Гарадзькі Гарадькоўскага сельвыканкама) і «Багданаў» (а.г. Багданава Вішнеўскага сельвыканкама).

Супрацоўнікамі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Валожынскага РАУС на планавай аснове праводзяцца выступленні і інструктажы з супрацоўнікамі чыгуначных станцый, размешчаных на тэрыторыі Валожынскага раёна, на прадмет своечасовага рэагавання ў выпадку выяўлення падазроных безгаспадарных прадметаў, а таксама знаходжання на станцыях і прылеглай тэрыторыі падазроных асоб, размяшчаюцца ўлёткі інфармацыйна-прафілактычнага характару.

Аналізуючы аператыўную абстаноўку на тэрыторыі раёна відавочна, што галоўнай прычынай здзяйснення правапарушэнняў на аб'ектах чыгуначнага транспарту, размешчаных на тэрыторыі Валожынскага раёна, з'яўляецца грэбаванне грамадзянамі правіламі бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту і паблізу чыгуначнага палатна.

Органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь робяць усё для таго, каб нашы грамадзяне ў любым пункце краіны адчувалі сябе абароненымі, маглі спакойна жыць і працаваць, не асцерагаючыся за сваю бяспеку.

ААПП ВАЛОЖЫНСКАГА РАУС