Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Забарона на лоўлю ментуза звычайнага

26.12.2019

Маладзечанская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету папярэджвае, што згодна з правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства Рэспублікі Беларусь, з 25 снежня ў рыбалоўных угоддзях Беларусі дзейнічае забарона на вылаў мянтуза звычайнага, які працягнецца па 28 лютага 2020 года. У гэты перыяд мянтуз ідзе на нераст.

Беларуская назва мянтуза- мянёк. Гэта адзіны прэснаводны прадстаўнік сямейства трасковых. Асобы, вінаватыя ў здабычы ментуза звычайнага ў забаронены перыяд, у залежнасці ад колькасці вылаўленых асобін, будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай ці крымінальнай адказнасці.

Незаконная здабыча адной асобіны ментуза падчас забароны абыйдзецца парушальнікам у 27 базавых велічынь. Акрамя таго, на іх будзе накладзены адміністрацыйны штраф – да 50 базавых велічынь. А ў выпадку, калі шкода ад нелегальнай рыбалкі складзе 100 і больш базавых велічынь, можа быць распачата крымінальная справа.

Намеснік начальніка

Маладзечанскай міжраённай інспекцыі

аховы жывёльнага і расліннага свету, В. В. Паўлаў