Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

15 студзеня наш раён будзе святкаваць 80-годдзе з дня утварэння

15.01.2020

15 студзеня  наш раён будзе святкаваць 80-годдзе з дня утварэння Да гэтай юбілейнай даты ў краязнаўчым музеі адкрыта выстава “Валожыншчына ў калейдаскопе падзей і асоб”.

У экспазіцыі можна ўбачыць пісьмовы нарыс былога навуковага супрацоўніка музея М.Ф.Новака пра гісторыю стварэння раёна і асноўныя вехі на гэтым шляху. Прадстаўлены статыстычныя даныя пачынаючы з 80-х гадоў мінулага стагоддзя, пра колькасць населеных пунктаў і колькасць пражываючых там жыхароў, сельгасгаспадарак у іх. На выставе ёсць інфармацыйныя даведкі аб асноўных фінансава-эканамічных паказчыках работы калгасаў і саўгасаў раёна ў розныя гады.

Сабраныя ў архівах музея фотаздымкі адлюстроўваюць жыццё раёна6 Святочыя мерапрыемствы і дэманстрацыі, работы на палях і фермах, будаўнічых пляцоўках. Можна ўбачыць паштоўкі з выявамі Валожыншчыны. Асобна дэманструюцца медалі, якія існавалі ў СССР і ўручаліся за поспехі ў народнай гаспадарцы, выдатную працу, значкі і граматы.