Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Мерапрыемствы па папярэджанні і спыненні незаконнага абароту зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў

06.02.2020

Паважаныя жыхары горада Валожына і Валожынскага раёна, аддзелам унутраных спраў Валожынскага райвыканкама праводзяцца мерапрыемствы па папярэджанні і спыненні незаконнага абароту зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

АУС Валожынскага райвыканкама нагадвае, што за незаконны абарот агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, усталявана крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі на тэрмін да 12 гадоў. Права на набыццё гэтай зброі маюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 18 гадовага ўзросту, пасля атрымання спецыяльнага дазволу на набыццё ў органах унутраных спраў.

Асобы, якія добраахвотна здалі незаконна захоўваемую агнястрэльную зброю, боепрыпасы, вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.

Па тэлефоне «гарачай лініі» аддзела ўнутраных спраў Валожынскага райвыканкама «54-1-44» альбо па тэлефоне «102» вы можаце паведаміць інфармацыю аб зброі, боепрыпасах і выбуховых рэчывах, якая незаконна захоўваецца, а таксама атрымаць інфармацыю аб парадку добраахвотнай здачы такіх прадметаў.