Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Пачатак забароны на лоўлю шчупака

19.02.2020

Маладзечанская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае рыбакам-аматарам пра тое, што 28 лютага заканчваецца забарона на лоўлю ментуза звычайнага.

Аднак, аматарам лоўлі іншага драпежніка - шчупака звычайнага варта ведаць, што на тэрыторыі Мінскай вобласці з 1 сакавіка надыходзіць час яго нерасту і прадоўжыцца да 15 красавіка. Пры выпадковым вылаве асобіны шчупака, неабходна, па магчымасці, не прычыняючы ёй шкоды, выпусціць рыбу ў натуральнае асяроддзе пражывання. У адваротным выпадку такая рыбалка будзе прызнана незаконнай, а рыбалоў можа быць прыцягнутым да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 1 арт. 15.35 КоАП Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, у перыяд забароны, за кожную асобіну шчупака парушальнік павінен будзе пакрыць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю ў памеры 9 базавых велічынь. Калі сума нанесенай шкоды складзе больш за 100 базавых велічынь, наступае крымінальная адказнасць.

Калі вы сталі відавочцам парушэння прыродаахоўнага заканадаўства, ці ў вас узнікаюць пытанні па дадзеным кірунку, тэлефануйце па тэл. 8-0176-50-12-60.

Намеснік начальніка Маладзечанскай

міжраённай інспекцыі

аховы жывёльнага і расліннага свету В. В. Паўлаў