Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Абмежаванні і забароны на лоўлю рыбы

11.03.2020

Маладзечанская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе аб тым, што ў сувязі з анамальна цёплым надвор'ем і раннім нерастам забароны на лоўлю рыбы пачнуць дзейнічаць раней ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.

У Брэсцкай і Гомельскай абласцях - з 12 сакавіка па 18 мая, у Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцях - з 22 сакавіка па 30 мая, у Віцебскай вобласці - з 31 сакавіка па 8 чэрвеня.

Новыя тэрміны забаронаў ўстаноўлены пастановай Мінпрыроды № 2 ад 4 сакавiка 2020 г., у сярэднім яны зрушаныя на 8-10 дзён.

Падчас нерастовай забароны аматарскае рыбалоўства цалкам не забаронена, але істотна абмежавана: рыбачыць можна толькі адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, аснашчаным штучнай прынадай, з адным адзінарным або падвойным, або трайным кручком у светлы час сутак з берага (без заходу ў ваду) альбо з лёду, з штучных збудаванняў (акрамя пералічаных у абз. 7 падп. 109.3 Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства).

Ужыванне любых іншых прылад або спосабаў лоўлі ў перыяд забароны кваліфікуецца як парушэнне і цягне накладанне штрафу. За вылаўленую забароненым спосабам або прыладай рыбу парушальнік абавязаны пакрыць шкоду, якая ў перыяд нерастовай забароны вылічаецца па патройных таксах. Прычыненне шкоды на суму ад 100 базавых велічынь (2700 рублёў) з'яўляецца падставай для распачынання крымінальнай справы.

На працягу ўсяго перыяду забароны грамадзянам забаронена карыстацца маламернымі судамі - не толькі для рыбалоўства, але і для іншых мэт (выключэння - у падп. 109.6 Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства).

Тэрміны агульнай вясновай забароны перасякаюцца з нерастовымi забаронамі, усталяванымі асобна на некаторыя віды рыбы - шчупака, судака, сома. Такую рыбу, злоўленую ў перыяд «персанальнай» забароны, неабходна адпусціць назад у вадаём.