Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Электронныя звароты

  1. Нарматыўныя дакументы
  2. Парадак падачы зваротаў
  3. Парадак разгляду зваротаў
  4. Патрабаванні, што прад'яўляюцца да электроннага звароту
  5. Вышэйстаячы дзяржаўны орган

На падставе артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» грамадзяне і юрыдычныя асобы могуць падаць электронныя звароты ў Валожынскі раённы выканаўчы камітэт і Валожынскі раённы Савет дэпутатаў.

Паважаныя заяўнікі! Просім Вас указваць у тэксце вашага паведамлення адрас пражывання, кантактны тэлефон, e-mail.

Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - грамадзян), і юрыдычных асоб разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» электронны зварот выкладаецца на беларускай ці рускай мовах.

Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:

  1. назву выканаўчага камітэта, Савета дэпутатаў або структурнага падраздзялення райвыканкама, або раённай арганізацыі або пасады асобы, якой накіроўваецца зварот;
  2. прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць), або ініцыялы грамадзяніна;
  3. адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  4. выклад сутнасці звароту;
  5. адрас электроннай пошты заяўніка.

Электронны зварот юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у абавязковым парадку павінен змяшчаць:

  1. назву выканаўчага камітэта, Савета дэпутатаў або структурнага падраздзялення райвыканкама, або раённай арганізацыі або пасада асобы, якой накіроўваецца зварот;
  2. поўнае найменне юрыдычнай асобы і індывідуальнага прадпрымальніка і яго месца знаходжання;
  3. выклад сутнасці звароту;
  4. прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
  5. асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты, завераны пячаткай юрыдычнай асобы;
  6. адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

Да электронных зваротаў, накіраваных прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца графічныя выявы на папяровых носьбітах (сканы) дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а патрабуючыя дадатковага вывучэння і праверкі - не пазней за 1 месяц.

Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, указаны ў электронным звароце, або ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Адказы на электронныя звароты афармляюцца на стандартных чыстых лістах паперы і змяшчаюць наступныя рэквізіты:

  1. найменне выканаўчага камітэта, Савета дэпутатаў або яго структурнага падраздзялення, або раённай арганізацыі;
  2. дату;
  3. рэгістрацыйны індэкс;
  4. найменне пасады асобы, якая падпісала адказ;
  5. прозвішча і ініцыялы асобы, якая падпісала адказ.

Застаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):

  1. выкладзены не на беларускай ці рускай мове;
  2. не ўтрымліваюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  3. не змяшчаюць поўнага наймення юрыдычнай асобы і адраса яе месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  4. змяшчаюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
  5. змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
  6. падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх. зваротаў;
  7. змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі адрасата;
  8. прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  9. пададзены паўторны зварот і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны;
  10. з заяўнікам спынена перапіска.

Адкліканне электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.

Апошняя змена 03.01.23