Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Соб.инфо

Соб.инфо

Государственное учреждение «Воложинский районный центр гигиены и эпидемиологии» информирует о несоответствующей продукции:

- жидкость стеклоомывающая низкозамерзающая «Master ICE -30» (Изготовитель ООО «НОРТВУД», Российская Федерация, дата изготовления 16.11.2018 года, срок годности 3 года, пластиковые емкости объемом 5 литров, штрих-код 4625664872563, свидетельство о государственной регистрации от 08.06.2017 года № KG.11.01.09.015.Е.002616.06.17). В указанной продукции обнаружено превышение содержания метанола. В ГУ «Мозырьский зонЦГЭиОЗ» было проведено исследование образца жидкости данного производителя: протоколы испытаний от 10.01.19 № 4.1.1/2. Образец не соответствовал требованиям ТНПА, фактическое значение показателя массовой доли содержания метанола составляло 0,7 %, при нормируемом показателе массовой доли содержания метанола не более 0,05 %. Данный стеклоомыватель не соответствует «Единым санитарно-эпидемиологическим и гигиеническим требованиям к товарам, подлежащим санитарно-эпидемиологическому надзору (контролю)», утвержденные Решением Комиссии таможенного Союза № 299 от 28 мая 2010г., п. 5.2 приложения 5А к Разделу 5 Главы II.

Вышеуказанная продукция подлежит изъятию из обращения при наличии в торговой сети.

Врач-гигиенист Воложинского РЦГиЭ: Н.М. Булова

Аўторак, 15 Студзень 2019 12:32

«Гарачая лінія»

У Мінскім філіяле РУП "Белтэлекам" створаны адзіны нумар тэлефона "гарачай лініі": 8 (017) 5001475. 

Аўторак, 15 Студзень 2019 11:26

Абласное шэсце Дзядоў Марозаў

28 снежня ў Маладзечна ў рамках абласнога дабрачыннага навагодняга свята прайшло шэсце Дзядоў Марозаў, Снягурак і казачных персанажаў.

З мэтай азнаямлення падлеткаў з прафесіямі і спецыяльнасцямі бібліятэчнай сферы, спецыялісты Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі правялі прафарыентацыйную экскурсію для старшакласнікаў ДУА " Гімназія №1 г.Валожына».

Библиотекарь Першайской сельской библиотеки Суша Анастасия Ивановна пригласила детей, посещающих школьный лагерь, принять участие в новогодней акции "Напиши письмо Деду Морозу". Красочно оформленные письма дети унесли домой, чтобы оставить их на новогодних ёлках.

Аўторак, 15 Студзень 2019 11:19

Каб дзеці лячыліся з камфортам

У мінулым годзе шмат зроблена для ўдасканалення матэрыяльнай базы райбальніцы. У прыватнасці, з дапамогай Міжнароднай арганізацыі “Водгук”, якая на працягу многіх гадоў супрацоўнічае з дабрачыннымі фондамі з розных краін свету, закуплены і ўстаноўлены абсталяванне і мэбля для дзіцячага аддзялення.

  У палатах, дзе лечацца самыя маленькія пацыенты, зараз размясціліся адзінаццаць дзіцячых ложкаў-люлек, у сталовай – рознакаляровыя сталы і крэслы, поўнасцю абноўлены душавы пакой. Для набыцця неабходных рэчаў спонсарам пералічана больш за чатыры тысячы рублёў. Год таму кіраўнік амерыканскага прадстаўніцтва “Водгуку” Брэндал Дуглас асабіста наведаў валожынскую медыцынскую ўстанову. Паколькі дадзеная арганізацыя аказвае дапамогу менавіта дзіцячым аддзяленням бальніц, госця з-за акіяна цікавіла, як наладжана дапамога хворым дзецям у Валожыне. Убачаным ён застаўся задаволены. Падчас сустрэчы з медперсаналам і маленькімі пацыентамі ім старанна высвятлялася, чым можна дапамагчы, каб яшчэ больш удасканаліць работу.

Як адзначыла загадчык аддзялення Наталля Валер’еўна Ажарэльева, падтрымка аказалася важкай і своечасовай. Папярэдне спонсар агучыў прапанову абсталяваваць пакой для гульняў, аднак, паколькі медыцынская дапамога адначасова аказваецца пацыентам рознага ўзросту (ад першых дзён жыцця да 18 гадоў), такое ўкладанне фінансавых сродкаў было прызнана немэтазгодным. Сёння невялікі калектыў аддзялення (загадчык, урач-педыятр, дзве медыцынскія сястры, дзве санітаркі і сястра-гаспадыня) разам з кіраўніцтвам райбальніцы і сваімі юнымі пацыентамі, а гэта звычайна каля 20-ці хлопчыкаў і дзяўчынак, чакаюць дабрачыннікаў у госці.

Гаварылася ў час прыёму грамадзян, які правёў напрыканцы мінулага тыдня намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6 склікання па Маладзечанскай выбарчай акрузе № 73 Іван Станіслававіч МАРКЕВІЧ.   На прыём да чыноўніка завіталі 7 чалавек, дадаткова парламентарый пракантраляваў выкананне некалькіх даручэнняў. Традыцыйна ўдзел у сустрэчы прымалі кіраўнікі службаў і ведамстваў, да кампетэнцыі якіх адносяцца зарэгістраваныя падчас папярэдняга запісу пытанні, таму заяўнікі адразу даведваліся, на што ім разлічваць у канкрэтнай сітуацыі.

Прадпрымальнік з Івянца, які першым завітаў да Івана Станіслававіча, папрасіў садзейнічання ў развіцці транспартнай інфраструктуры. Ён хоча пабудаваць у цэнтры гарпасёлка кіёск, дзе пасажыры змогуць не толькі набыць білеты на рэйсы, але і купіць штосьці з тавараў. І. С. Маркевіч даручыў адказным службам, у тым ліку і ДАІ РАУС, усебакова вывучыць сітуацыю. Намеснікі старшыні райвыканкама І. У. Шакун і І. А. Балінаў пракантралююць гэта пытанне і на працягу двух тыдняў дадуць адказ. «Кіёск – справа добрая, – зазначыў у размове дэпутат Парламента. – Аднак я катэгарычна супраць «будак». Гэта павінен быць архітэктурны і гандлёвы аб’ект, які не толькі добра ўпішацца ў агульны выгляд гарпасёлка, але і дазволіць карыстальнікам паслуг атрымаць сучаснае абслугоўванне.

Па пытаннях, звязаных з выдзяленнем бюджэтных фінансавых сродкаў у 2019 годзе на будаўніцтва газаправода, звярнулася старшыня кааператыва «Загарадзь-Газ». Уважліва вывучыўшы пісьмовы адказ з УП «Мінскаблгаз», Іван Станіслававіч вырашыў больш дэталёва разабрацца ў сітуацыі, каб жыхары Гародзькаў і Забрэззя ўсё ж такі атрымалі блакітнае паліва ў свае дамы.

У наступнага наведвальніка – старшыні СКГ «МіхаловаБудГаз» – пытанне было аналагічнае. Яно вырашыцца з часам: іх кааператыў чацвёрты па чарзе на фінансаванне ў бягучым годзе

Пра будаўніцтва сетак электрыфікацыі па вуліцы Лясной у вёсцы Бузуны пацікавіўся адзін з жыхароў гэтага населенага пункта. І. С. Маркевіч даручыў разабрацца ў пытанні адказным службам.

Гэты прыём – ужо не першы ў бягучым годзе. А ўвогуле за перыяд сваёй дзейнасці ў акрузе з лістапада 2016 года Іван Станіслававіч правёў 104 сустрэчы ў працоўных калектывах, арганізаваў 45 прыёмаў грамадзян. За гэты час да яго звярнуліся і атрымалі дапамогу 293 наведвальнікі.

Аўторак, 15 Студзень 2019 09:43

О нестандартной продукции

Государственное учреждение «Воложинский районный центр гигиены и эпидемиологии» информирует, что запрещено на территории Республики Беларусь обращение следующей продукции, несоответствующей требованиям санитарно-эпидемиологического законодательства:

Інжынер Аляксандр Плевака з Яраслаўля падараваў Івенецкаму музею традыцыйнай культуры копію «Карты Российской Империи и сопредельных с нею государств», складзенай у 1902 г. генералам Эдвардам Каверскім (Edward Kowerski, 1837-1916), кіраўніком імператарскай ваенна-геадэзічнай службы.

Старонка 144 з 146