Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

На падставе артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» грамадзяне і юрыдычныя асобы могуць падаць электронныя звароты шляхам размяшчэння ў спецыяльнай рубрыцы «Электронныя звароты» на афіцыйным сайце райвыканкама ў глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт. Электронныя звароты, накіраваныя ў адрас электроннай пошты, не прымаюцца і не разглядаюцца.

Паважаныя заяўнікі! Просім Вас ўказваць у тэксце вашага паведамленне адрас пражывання, кантактны тэлефон, e-mail.

Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - грамадзян), і юрыдычных асоб разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года" Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў".

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў" электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах .

Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:

  • найменне выканаўчага камітэта, Савета дэпутатаў або структурнага падраздзялення райвыканкама, або раённай арганізацыі альбо пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), альбо ініцыялы грамадзяніна;
  • адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • адрас электроннай пошты заяўніка.

Электронны зварот юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у абавязковым парадку павінен утрымліваць:

  • найменне выканаўчага камітэта, Савета дэпутатаў або структурнага падраздзялення райвыканкама, або раённай арганізацыі альбо пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот;
  • поўнае найменне юрыдычнай асобы і індывідуальнага прадпрымальніка і яго месца знаходжання;
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
  • асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты, завераны пячаткай юрыдычнай асобы;
  • адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

Да электронных зваротаў, накіраваных прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца графічныя вобразы на папяровых носьбітах (сканы) дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі - не пазней 1 месяца.

Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, паказанай ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў".

Адказы на электронныя звароты афармляюцца на стандартных чыстых аркушах паперы і ўтрымліваюць наступныя рэквізіты:

  • найменне выканаўчага камітэта, Савета дэпутатаў або яго структурнага падраздзялення, або раённай арганізацыі;
  • дату;
  • рэгістрацыйны індэкс;
  • найменне пасады асобы, якая падпісала адказ;
  • прозвішча і ініцыялы асобы, якая падпісала адказ.

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):

  • выкладзены не на беларускай або рускай мове;
  • не ўтрымліваюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адраса яго месца знаходжання, прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • утрымліваюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
  • утрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстанаўлiваючымi іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • eтрымліваюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі адрасата;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • пададзены паўторны зварот і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны;
  • з заяўнікам спынена перапіска.

Водгук электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або напрамкe заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.