Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Юныя чытальнікі прадставяць Міншчыну ў фінале рэспубліканскага конкурсу «Жывая класіка»

14.07.2020

Падведзены вынікі паўфіналу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

У спаборніцтвах, якія прайшлі ў гэтым годзе ў рэжыме анлайн, прынялі ўдзел 28 таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак з усёй Беларусі. Яны чыталі свае любімыя творы на беларускай мове.

Перамаглі ў паўфінале і юныя чытальнікі Міншчыны. У фінале конкурсу, які адбудзецца ў канцы жніўня 2020 года ў горадзе Мінску, цэнтральны рэгіён прадставяць:

  • Анастасія Шаплыка, навучэнка ДУА “Сароцкая сярэдняя школа Любанскага раёна” з вершам Пятра Прыходзькі “Твая мова” (педагог Тамара Яўгеньеўна Статкевіч);
  • Максім Губанаў, навучэнец ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Стоўбцы”, з творам Уладзіміра Караткевіча “На Беларусі Бог жыве” (педагог Алена Раманаўна Шабуня);
  • Данііл Емяльянаў, навучэнец ДУА “Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна” з вершам Сяргея Грахоўскага “Душа” (педагог Святлана Мікалаеўна Ральцэвіч).

Крыніца: minsk-region.gov.by