Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У гарадах-спадарожніках Мінска павялічаць будаўніцтва жылля

23.09.2020

У Беларусі да 2025 года трэць жылля плануецца будаваць з дзяржпадтрымкай, паведаміў міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч у інтэрв'ю праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ, перадае БЕЛТА.

"З пачатку 2021 года запланавана штогод павялічваць будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай на 100 тыс. кв.м. Мы плануем выйсці на практычна 1,5 млн кв.м жылля з дзяржпадтрымкай у 2025 годзе - прычым удзельная вага будаўніцтва такога жылля вырасце з 26 працэнтаў у 2021 годзе да 33 працэнтаў у агульным аб'ёме", - расказаў Руслан Пархамовіч.

У 2020 годзе да ўводу прадугледжана ў цэлым 4 млн кв.м жылля, паводле ацэнкі міністра, гэты паказчык будзе выкананы.

"У далейшым мы плануем нарошчваць будаўніцтва жылля на 100 тыс. кв.м штогод, - адзначыў Руслан Пархамовіч. - Плануем выйсці да 2025 года на 4,5 млн кв.м жылля".

Паводле слоў міністра, у Мінску будзе будавацца не больш як 600 тыс. кв.м жылля ў год. "Уся ўвага будзе пераведзена на гарады-спадарожнікі, якіх у Мінска пяць, таму асноўнае жыллё будзе будавацца там", - растлумачыў міністр.

Па выніках 2020 года ў гарадах-спадарожніках прадугледжаны ўвод каля 50 тыс. кв.м жылля, у наступным годзе - 280 тыс. кв.м, да 2025 года - 1 млн кв.м. Найбольш актыўна будуць узводзіць жыллё ў Смалявічах.

Крыніца: minsk-region.gov.by