Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

33 аб'ектам жылфонду Мінскай вобласці засталося атрымаць пашпарты гатоўнасці да ацяпляльнага сезона

24.09.2020

Амаль 83% аб'ектаў жылфонду Беларусі атрымалі пашпарты гатоўнасці да ацяпляльнага сезона, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на начальніка аддзела па працы са зваротамі грамадзян і СМІ Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзя Аксціловіча.

"Што датычыцца жылфонду, то асноўным паказчыкам гатоўнасці да ацяпляльнага сезона з'яўляюцца пашпарты гатоўнасці спажыўцоў цеплавой энергіі. На сённяшні дзень фактычна ўсе мерапрыемствы, якія праводзяцца для атрымання пашпартоў гатоўнасці, выкананы. У прыватнасці, у поўным аб'ёме выкананы прафрамонт сістэм ацяплення цеплавых вузлоў, завершаны гідраўлічныя выпрабаванні сістэм ацяплення і іх апрасоўка. Засталося завяршыць рамонт даху (96,7 працэнта плана выканана), стыкаў сценавых панэлей (99,2 працэнта), а таксама праверку прыбораў уліку цеплавой энергіі (96,8 працэнта)", - адзначыў начальнік аддзела.

Паводле яго даных, на 21 верасня атрымана 82,7 працэнта пашпартоў гатоўнасці. "У Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай абласцях і горадзе Мінску атрымана 100 працэнтаў пашпартоў гатоўнасці, гэта значыць жылы фонд да ацяпляльнага сезона там гатовы поўнасцю. У Мінскай вобласці засталося атрымаць 33 пашпарты гатоўнасці, у Магілёўскай - 7 і у Віцебскай - 4", - паведаміў Генадзь Аксціловіч.

Начальнік аддзела таксама нагадаў, што рашэнні аб тэрмінах пачатку і завяршэння ацяпляльнага сезона з гэтага года прымаюцца абласнымі, раённымі і гарадскімі выканаўчымі камітэтамі на падставе даных аб сярэднясутачнай тэмпературы знадворнага паветра. Гэта значыць пачынаючы з бягучага года для прыняцця рашэння аб уключэнні і адключэнні сістэм ацяплення ўзгадненне Мінжылкамгаса не патрабуецца.

У першую чаргу да ацяплення падключаюцца дзіцячыя дашкольныя і школьныя ўстановы і медустановы, калі сярэднясутачная тэмпература паветра на працягу пяці сутак складае плюс 10 градусаў і ніжэй, у другую чаргу ацяпляцца пачынае жылы фонд пры сярэднясутачнай тэмпературы паветра на працягу пяці сутак плюс 8 градусаў і ніжэй. Затым да ацяплення падключаюцца адміністрацыйныя і грамадскія будынкі, а таксама офісы.

Крыніца: minsk-region.gov.by