Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Масавы велапрабег «Мой родны кут» пройдзе 4 мая ў Старадарожскім раёне

03.05.2019

Мерапрыемства прысвечана 74-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і Году малой радзімы. Яно стала для Старадарожчыны традыцыйным і заўсёды праходзіць на адным дыханні.

Яго арганізатарамі выступаюць упраўленне адукацыі, спорту і турызму, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённая арганізацыя ветэранаў беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў і раённае аб'яднанне арганізацый прафсаюзаў.

Удзел у велапрабегу змогуць прыняць усе жадаючыя. Усё, што трэба мець пры сабе, — меддаведку, дакументы, якія сведчаць асобу (пашпарт, пасведчанне аб нараджэнні) і спраўны ровар.

Заяўкі адпраўляюцца на электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. або па тэл / факсе 54-5-52. Мерапрыемства стартуе ў 11.00 каля скульптурнага помніка Ганне Каралёвай і Соф'і Бабаковай (вул. Затым удзельнікі пройдуць па маршруце Палажэвічы-Крываносы-Глядавічы-рухава-Пасека-рубяжы. Завершыцца велапрабег на цэнтральнай плошчы горада. Агульная працягласць трасы-53 кіламетры.

Крыніца: minsk-region.gov.by