Абласное спартыўнае свята сабрала больш за пяцьсот удзельнікаў. Яркім парадам веласіпедысты ўжо 4-ты раз праехалі па маляўнічых вуліцах Заслаўя. Месца старту-цэнтральная плошча. У велагонцы прынялі ўдзел жыхары горада, работнікі прадпрыемстваў Мінскага раёна, грамадскія і спартыўныя арганізацыі і ўсе жадаючыя. Маршрут у 10 кіламетраў стартаваў у 11 гадзін.
Крыніца: minsk-region.gov.by

