Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга

15.05.2019

Урачысты мітынг, прысвечаны дню вышэйшых знакаў народа – дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга, адбыўся на пляцоўцы ля памятнага знака, усталяванага ў гонар 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Прадстаўнікі раённай улады, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны працы, члены РК БРСМ і навучэнцы школ горада сабраліся вось ужо дваццаць чацвёрты раз. Галоўным момантам мерапрыемства з'яўляецца ўзняцце сцяга на флагшток і сёлета гэтага ганаровага права ўдастоены навучэнец гімназіі №3 выдатнік вучобы і актыўны ўдзельнік творчых конкурсаў Яўген Карпец.

Са словамі пажадання да тых, каму будаваць будучыню Беларусі, звярнуўся Ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці Валерый Карчанін і ўручыў дзецям, якія ўступілі ў шэрагі БРСМ, членскія білеты.

Кульмінацыяй свята стала традыцыйнае ўскладанне кветак да памятнага знаку.

Крыніца: minsk-region.gov.by