Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Члены Моладзевага парламента Слуцка пабывалі ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі

23.05.2019

21 мая ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча членаў моладзевага парламента горада Слуцка са старшынёй Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Валянцінай Вітальеўнай Ражанец, паведамляе сайт газеты "Слуцкі край".

Хлопцы наведалі пастаянна дзеючую экспазіцыю, прысвечаную дзейнасці Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, пазнаёміліся з дзейнасцю парламента.

Дэпутат распавяла гасцям аб працы над законапраектамі, арганізавала наведванне Прэзідэнцкай бібліятэкі, Музея гісторыі беларускага кіно і УП «Мінская хваля».

Навучэнцы атрымалі шмат цікавай інфармацыі, былі ўражаныя ўнікальнымі музейнымі і бібліятэчнымі экспанатамі, даведаліся тонкасці працы журналістаў радыё "Мінская хваля".

Адказваючы на пытанні моладзі, дэпутат распавяла аб шэрагу важных сацыяльных праектаў, што рэалізуюцца пры яе непасрэдным удзеле.

Сустрэча, па водгуках хлопцаў, была вельмі карыснай.

Крыніца: minsk-region.gov.by