Павітае ўдзельнікаў старшыня Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў Валерый Міхайлавіч Лазюк.
Кульмінацыйным момантам свята стала ўрачыстая цырымонія запальвання агню «Полымя свету», які пранясуць па самым значным месцах горада Нясвіжа.
Захавальнік агню з дапамогай лучыны перадасць агонь з лампады ў факел факеланосца.
Па ўсім горадзе прабягуць факеланосцы, перадаючы Агонь "Полымя свету" з рук у рукі.
Маршрут:
Скрыжаванне вул. Савецкая-вул. Чкалава-скульптура льва - да Слуцкай Брамы
Ленінская (фантан)
Ленінская (фантан – - скрыжаванне вул. Ленінская і вул.
Ленінская і вул. Міцкевіча - вул. Гейсіка
Фініш-Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс
Даведачна: 7700 кіламетраў-такі шлях пройдзе агонь II Еўрапейскіх гульняў да мінскага стадыёна «Дынама». 3 траўня, за 50 дзён да пачатку мультиспортивного форуму, яго запалілі ў Рыме, пасля ён падняўся на вышэйшую кропку Еўропы — гару Монблан, прайшоў па тэрыторыі Італіі, Славакіі, Славеніі, Венгрыі, Аўстрыі, Чэхіі, Польшчы і прыбыў у Беларусь.
Так, эстафета "полымя свету" ўжо пабывала ў Брэсцкай, Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях нашай рэспублікі. 12 чэрвеня агонь Другіх Еўрапейскіх гульняў горда прымае Мінская вобласць у выдатным горадзе Нясвіжы!
Крыніца: minsk-region.gov.by

