На працягу некалькіх дзён 23 камандам ратавальнікаў-пажарных з усіх раёнаў Міншчыны чакаюць разнастайныя спартыўныя спаборніцтвы, творчыя конкурсы і сур'ёзныя выпрабаванні: ад абсталявання намётавага мястэчка ў стылі «кірмашу бяспекі» да аказання дапамогі ў экстрэмальных сітуацыях. Акрамя таго, хлопцаў чакае актыўная забаўляльная праграма.
Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця палявога лагера, якая адбылася 12 чэрвеня, прыняло ўдзел кіраўніцтва Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама, прадстаўнікі мясцовай улады, сродкаў масавай інфармацыі.
Вітаючы юных ратавальнікаў-пажарных цэнтральнага рэгіёну, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Соф'я Пятроўна Філістовіч пажадала ўдачы і нагадала, што самае галоўнае – гэта бяспека.
У гэты ж дзень хлопцы прынялі ўдзел у спаборніцтвах па выратаванні людзей на вадзе, аказанні першай дапамогі, ліквідацыі хімічнай аварыі. Пасля такіх сур'ёзных выпрабаванняў школьнікаў чакалі творчыя конкурсы.
Палявы лагер "Юны ратавальнік" - гэта штогадовае яркае мерапрыемства, якое дорыць незабыўныя эмоцыі ўсім удзельнікам і традыцыйна накіравана на фарміраванне культуры бяспекі жыццядзейнасці ў дзяцей і падлеткаў.
14 чэрвеня, у пятніцу, будуць падвядуць вынікі спаборніцтваў. Каманды, якія занялі прызавыя месцы, ўзнагародзяць дыпломамі і каштоўнымі падарункамі. А пераможца прадставіць Мінскую вобласць на рэспубліканскім конкурсе ў ліпені гэтага года.
Крыніца: minsk-region.gov.by

