Паводле інфармацыі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, цырымоніі адкрыцця і закрыцця Еўрапейскіх гульняў будуць транслявацца 21 і 30 чэрвеня на экране Летняга амфітэатра.
Усе астатнія дні фан-зона размесціцца на пляцоўцы за амфітэатрам, дзе ўсталююць тэлевізар з вялікім экранам. Будуць працаваць пункты грамадскага харчавання, прадавацца сувеніры. На тэрыторыі фан-зоны выступяць творчыя калектывы ўстаноў раёна. Тут жа адбудуцца фестываль сучаснага моладзевага мастацтва "Art-House «і рэгіянальны фестываль-конкурс выканаўцаў эстраднай песні»адна зямля".
Крыніца: minsk-region.gov.by

