А сёння маршрут кантынентальнага прабегу праходзіць праз Батанічны сад, Вялікі тэатр, парк Перамогі. 23 факеланосцы, сярод якіх знакамітыя спартсмены, людзі творчых прафесій (акцёры, рэжысёры, тэлевядучыя) далучыліся да марафону і пранеслі галоўны сімвал спартыўнага форуму па знакавых і маляўнічых месцах беларускай сталіцы. Сваімі эмоцыямі яны падзяліліся з нашым карэспандэнтам Юліяй Токар.
Як бачыце, "полымя свету" прыбыло ў тэатр оперы і балета. За маёй спіной ад лампады захавальнікі агню запальваюць факел. Упершыню ў гісторыі агонь асвеціць тэатр, па якому цяпер і праводзіць экскурсію Валянцін Елізар'еў - мастацкі кіраўнік Вялікага. Ён сёння і факеланосец.
А далей эстафету падхоплівае вядучая Белтэлерадыёкампаніі Святлана Бароўская. Свой маршрут яна працягне ў скверы Тэатра. Тут жа пройдзе ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання факеланосцаў.
Крыніца: minsk-region.gov.by

