Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Школьнікі Міншчыны адзначыліся на Рэспубліканскім злёце юных краязнаўцаў

24.06.2019

Каманда навучэнцаў Дзяржынскага раёна прыняла ўдзел у Рэспубліканскім злёце юных краязнаўцаў.

Мерапрыемства было праведзена ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства. Мэта злёту-выяўленне, падтрымка таленавітых дзяцей і моладзі ў галіне краязнаўства. Удзельнікамі мерапрыемства сталі 72 навучэнцаў-пераможцы, прызёры, актыўныя ўдзельнікі рэспубліканскіх краязнаўчых праектаў, конкурсаў і акцый.

Дзяржынскі раён прадстаўлялі навучэнцы Станькаўскай сярэдняй школы імя Марата Казея, Скірмантаўскага КПК Яслі-сад сярэдняя школа, гімназіі № 1 г.Дзяржынска і сярэдняй школы № 1 г. Фаніпаля. Кіраўнікі каманды – педагогі дадатковай адукацыі Дзяржынскага раённага цэнтра турызму і краязнаўства Аліна Аляксандраўна Качура і Сяргей Аляксандравіч Івашкоў.

Дзесяць дзён для юных краязнаўцаў з усіх куткоў Беларусі праляцелі незаўважна. Яны былі насычаныя пазнавальнымі экскурсіямі, спартыўнымі мерапрыемствамі і краязнаўчымі конкурсамі, прымеркаванымі да Года малой радзімы. Удзельнікі злёту пазнаёміліся з рознымі куткамі кожнага рэгіёна Беларусі, наведалі музеі і паркі г.Мінска. 

Нашы хлопцы годна абаранілі гонар сталічнага рэгіёну і па выніках злёту атрымалі 4 дыплома I ступені, 3 дыпломы ІІ ступені і 1 дыплом III ступені, а таксама Падзяку Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. 

Віншуем каманду і кіраўнікоў з годным выступленнем!

Крыніца: minsk-region.gov.by