Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Ветэранам Міншчыны ўручылі памятныя медалі да 75-годдзя вызвалення Беларусі

25.06.2019

Ваенны камісар Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў Дзмітрый Сініцкі ўручыў медаль у гонар 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў жыхарцы вёскі Дуброва, 89-гадовай Алене Іванаўне Шчакала.

Вярнуўшыся з палону, простая вясковая дзяўчына са шматдзетнай сям'і, у якой яна была старэйшай з дзевяці дзяцей, выйшла замуж, нарадзіла дваіх сыноў і дачку, працавала ў мясцовым калгасе. Цяпер у жанчыны не толькі трое дзяцей і сямёра ўнукаў, але і чацвёра праўнукаў. Усё жыццё яна пражыла ў Дубраўцы, акрамя тых страшных гадоў, успаміны аб якіх заўсёды выклікаюць слёзы, колькі б часу ні прайшло.

Атрымліваючы медаль, пажылая жанчына заплакала: "Дзякуй вам, дзеткі, што памятаеце нас! Нічога няма горш вайны, беражыцеся яе і бойцеся больш за ўсё на свеце!»

Медалі ў гонар 75-годдзя Перамогі будуць уручацца вязням лагераў, ветэранам вайны, заслужаным працаўнікам тылу Чэрвеньскага раёна. Такая акцыя пройдзе па ўсёй краіне і завершыцца да святкавання Дня незалежнасці.

Крыніца: minsk-region.gov.by