Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Аркестр Міхаіла Фінберга правядзе 20 верасня абласное свята мастацтваў ва Уздзе

19.09.2019

Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі правядзе 20 верасня III абласное свята мастацтваў "Мелодыі ўздзенскай восені", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА мастацкі кіраўнік калектыву Міхаіл Фінберг.

Гэта самы малады з фестываляў, якія заслужаны калектыў праводзіць у малых гарадах. Апоўдні ў кінатэатры "Кастрычнік" Узды адбудзецца канцэрт творчых калектываў аркестра пад назвай "Станіслаў Манюшка на Міншчыне". Ва Уздзенскай дзіцячай школе мастацтваў пройдзе майстар-клас маэстра Міхаіла Фінберга, запланавана таксама выступленне творчых калектываў "Перадаём эстафету юным талентам".

Вечарам паклоннікаў эстраднай музыкі аркестр запросіць у раённы Дом культуры на канцэрт "Песні і музыка - добрым сябрам", прысвечаны 70-годдзю з дня нараджэння народнага артыста Расіі Валерыя Лявонцьева. Самыя вядомыя творы з яго рэпертуару выканаюць салісты заслужанага калектыву - лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў: Наталля Тамела, Алеся Дзержавец, Яўген Цымбаліст, Ульяна Пяшкова, Галіна Грамовіч, Аляксандр Салаўёў, Дзмітрый Качароўскі, Таццяна Глазунова.

"Мы заўсёды з вялікай адказнасцю рыхтуемся да сустрэч з нашымі паклоннікамі ў малых гарадах. Для іх і для нас гэта сапраўды падзея і свята. Упэўнены, мы зноў не расчаруем нашага гледача", - адзначыў Міхаіл Фінберг.

Крыніца: minsk-region.gov.by