Комплекс будынкаў УП "Жылцепласэрвіс" камунальнай гаспадаркі Пухавіцкага раёна ў выпадку змены мэтавага прызначэння зямельнага ўчастка можна выкарыстоўваць пад аб'екты рознічнага і аптовага гандлю, прамысловасці, турыстычнага прызначэння, матэрыяльна-тэхнічнага і харчовага забеспячэння, нарыхтовак і збыту прадукцыі. Будынак Чырвонаакцябрскага сельскага дома культуры падыходзіць для размяшчэння аб'ектаў вытворчага прызначэння, якія не з'яўляюцца крыніцамі шкодных рэчываў, шуму і вібрацыі. Школу ў вёсцы Чырвоны Кастрычнік можна выкарыстоўваць пад аб'екты гандлю, турыстычнага, жыллёвага, адміністрацыйна-гаспадарчага, вытворча-складскога прызначэння. У Арэшкавiцкiм сельскім доме культуры можна размясціць аб'екты адміністрацыйнага, сацыяльна-бытавога, культурна-асветнага, турыстычнага, вытворчага прызначэння.
Нерухомасць выстаўляецца на таргі з паніжэннем пачатковай цаны продажу.
Крыніца: minsk-region.gov.by

