Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Сям'я Мечкоўскіх з Маладзечанскага раёна перамагла ў абласным конкурсе «Уладар сяла»

23.09.2019

Сям'я Пятра і Вольгі Мечкоўскіх з аграгарадка Лебедзева Маладзечанскага раёна атрымала перамогу ў абласным этапе рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта "Уладар сяла-2019". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Мінскім абласным камітэце ГА "БРСМ".

Абласны этап праекта адбыўся ў Любані. За званне самай працавітай змагаліся 17 сем'яў з розных куткоў сталічнага рэгіёна. Удзельнікі прадставілі сваю гаспадарлівасць і гасціннасць у конкурсе візітных картак, паспрабавалі свае сілы ў рубцы і складзіраванні дроў, вырабе лавачак, прайшлі спартыўную эстафету і інтэлектуальную віктарыну.

Лепшай стала сям'я Мечкоўскіх з аграгарадка Лебедзева. Пётр працуе анестэзіёлагам у клінічным радзільным доме Мінскай вобласці, Вольга - эканамістам у ААТ "Белгазпрамбанк". Удзел у конкурсах прымалі і сыны - Радзівон, Гардзей і Герман.

Пераможцы абласнога этапу конкурсу атрымалі ў падарунак мікрахвалёўку і кабанчыка. Сям'я таксама прадставіць сталічны рэгіён у фінале.

Арганізатарамі праекта з'яўляюцца Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства адукацыі, Беларускі саюз жанчын і Белаграпрамбанк.

Крыніца: minsk-region.gov.by