Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Аб'екты сацсеткі Мінскай вобласці пачынаюць падключаць да ацяплення

24.09.2019

Аб'екты сацыяльнай сферы сталічнага рэгіёну з 23 верасня пачынаюць падключаць да ацяплення, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні жыллёва-камунальнай гаспадаркі, энергетыкі і паліва Мінаблвыканкама.

Раённыя выканаўчыя камітэты і Жодзінскі гарвыканкам будуць прымаць рашэнне аб уключэнні ацяплення, зыходзячы з умоў надвор'я. Перш за ўсё цяпло пачне паступаць ва ўстановы дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, медыцынскія і аказваючыя сацыяльныя паслугі, а таксама ў музеі, дзяржаўныя архівы і бібліятэкі.

Уключэнне ацяплення ў жылым фондзе плануецца пры сярэднясутачнай тэмпературы ніжэй за плюс 8 градусаў на працягу пяці дзён, адзначылі ва ўпраўленні.

Летась на аб'екты сацыяльнай сферы і ў жылыя дамы цэнтральнага рэгіёна ацяпленне пачало паступаць 1 кастрычніка.

Крыніца: minsk-region.gov.by