Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Цэнтр дапамогі цяжкім пацыентам пасля ДТЗ адкрыецца пад Мінскам

25.09.2019

Цэнтр дапамогі пацыентам, якія знаходзяцца ў вегетатыўным стане пасля ДТЗ, адкрыецца 26 верасня ў пасёлку Лясны Мінскага раёна, паведаміла журналістам намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення - начальнік упраўлення медыцынскай экспертызы Міністэрства аховы здароўя Ірына Кірэева, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цэнтр будзе дзейнічаць на базе аддзялення паліятыўнай медыцынскай дапамогі Рэспубліканскага клінічнага шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П. М. Машэрава. Тут разгорнута шэсць паліятыўных ложкаў для гэтай катэгорыі пацыентаў. У цэнтры плануецца аказваць медыцынскую дапамогу пацыентам, якія маюць рэабілітацыйны патэнцыял. Гэта дазволіць весці паўнавартасную рэабілітацыю, распрацоўваць новыя методыкі і падыходы да медыцынскага паліятыўнага лячэння і спрыяць аднаўленню пацыентаў.

Зараз усе работы па рамонце памяшканняў, аснашчэнні іх неабходным абсталяваннем, навучанню і падрыхтоўцы медыцынскага персаналу завершаны.

Цэнтр дапамогі пацыентам пасля ДТЗ створаны з прыцягненнем спонсарскай дапамогі з боку мясцовага дабрачыннага фонду "Бяспечныя дарогі", які адной з задач ставіць садзейнічанне ў аказанні медыцынскай дапамогі ахвярам дарожна-транспартных здарэнняў. З'яўленне фонду стала магчыма дзякуючы мемарандуму аб узаемаразуменні па пытаннях далейшага развіцця дарожнай бяспекі ў Беларусі, падпісанага ў 2016 годзе з Вялікабрытаніяй.

Сумесны праект па аснашчэнні і функцыянаванні цэнтра для дапамогі цяжкім пацыентам пасля ДТЗ з'яўляецца найважнейшым прыкладам паспяховага развіцця дзяржаўна-прыватнага партнёрства і не мае аналагаў у Беларусі.

Крыніца: minsk-region.gov.by