Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Асятровую гаспадарку замкнёнага цыкла плануюць пабудаваць у Чэрвеньскім раёне

02.10.2019

Пра гэта распавёў генеральны дырэктар ГА «Белводгас» Віктар Аскерка.

- Ёсць у нас прапановы будаваць вытворчасць на 600 або тысячу тон асятра. Але мы павінны загадзя ведаць, хто яго ў нас купіць, вызначыць емістасць рынку. Думаю, да пачатку наступнага года вызначымся, і хутчэй за ўсё ў рыбгасе «Волма» будзе пачата будаўніцтва асятровай гаспадаркі замкнёнага цыклу. Чаму «Волма»? Тут ужо сёння ёсць кадры, рыбаводы з вялікім патэнцыялам, інкубацыйны цэх і маткавы статак, адпадае пытанне закупкі малька, - адзначыў Віктар Аскерка.

Дарэчы, асятровыя - гэта рэліктавыя віды рыб, яны ўяўляюць цікавасць для біялагічнай разнастайнасці краіны, а таксама цікавасць у якасці крыніцы далікатэснай прадукцыі з вялікім экспартным патэнцыялам і перспектывамі. Зараз развіццё асятраводства вызначана ў рамках рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта ад 4 сакавіка 2019 года № 6 «Аб развіцці сяла і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны».

Крыніца: minsk-region.gov.by