"Ураджай збожжавых і зернебабовых культур у Мінскай вобласці перавысіў 1,7 млн т. Гэта істотна больш, чым летась. Кожная чацвёртая тона збожжа ў рэспубліцы выраблена ў Мінскай вобласці. Тысячны намалот пераўзышлі 665 экіпажаў, ёсць па выніках уборачнай і 6 экіпажаў-трохтысячнікаў. Лепшымі па намалоце сталі Слуцкі, Мінскі і Нясвіжскі раёны. У лідары па ўраджайнасці выйшлі Нясвіж, Дзяржынск і Клецк", - сказаў Анатоль Ісачанка.
Нашмат павялічаны і збор цукровых буракоў, бульбы, рапсу. Губернатар адзначыў, што ў аграрнай галіны краіны вобласць захавала лідэрства па цэлым шэрагу пазіцый.
Дасягнуць такіх высокіх вынікаў атрымалася дзякуючы якаснай працы экіпажаў камбайнераў, вадзіцеляў, работнікаў сушыльных комплексаў, аграномаў, кіраўнікоў гаспадарак. "Поспехі ў аграрным сектары эканомікі - аснова далейшага руху наперад, але цяперашні ўраджай для нас не мяжа. Патэнцыял цэнтральнага рэгіёна нашмат вышэйшы. І для дасягнення пастаўленых мэт ёсць усё: тэхналогіі, сучаснае абсталяванне, але галоўнае - працавітыя людзі, руплівыя гаспадары. З вамі нам па плячы любыя задачы", - падкрэсліў ён.
Акрамя таго, кіраўнік рэгіёна звярнуў увагу на падрыхтоўку Барысава да свята: горад змяніўся, і ў гэтым заслуга як будаўнікоў, так і мясцовых жыхароў. Хай не ўсё атрымлівалася, нялёгка даваліся многія аб'екты, была крытыка, але, нягледзячы ні на што, пастаўленыя задачы выкананы. З правядзеннем "Дажынак" добраўпарадкаванне Барысава не скончыцца: вялікая будоўля працягнецца і ў наступным годзе.
Абласныя "Дажынкі" сабралі ў Барысаве каля 15 тыс.чалавек. На вуліцах горада разгарнулася выстава-кірмаш, працавалi творчыя пляцоўкі і горад майстроў.
Крыніца: minsk-region.gov.by

