Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Межы Мінска і Смалявіцкага раёна будуць зменены для комплекснага развіцця Нацыянальнага аэрапорта

16.10.2019

Межы Мінска і Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці змяняюцца ў мэтах комплекснага развіцця тэрыторыі, прылеглай да Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Гэта прадугледжана ўказам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі №378 ад 14 кастрычніка, які афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам, у рысу Мiнска будуць уключаны зямельныя ўчасткі юрыдычных асоб агульнай плошчай больш за 321 га, размешчаныя ў Смалявіцкім раёне. З 1 студзеня 2020 года гэтыя тэрыторыі будуць адносіцца да Кастрычніцкага раёна сталіцы.

Крыніца: minsk-region.gov.by