Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Беларускія самазвалы выходзяць на рынак Індыі

17.10.2019

Беларуская кар'ерная тэхніка ўпершыню выходзіць на рынак Індыі. Падпісаны кантракт на пастаўку 77 кар'ерных самазвалаў БЕЛАЗ-75137 грузападымальнасцю 136 т з кампаніяй Coal India Limited, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Машыны будуць працаваць на адкрытым вугальным кар'еры Gevra. Іх забяспечаць запаснымі часткамі, прадугледжана таксама сэрвіснае абслугоўванне на працягу 8 гадоў эксплуатацыі. У непасрэднай блізкасці ад кар'ера плануецца адкрыць сэрвісны цэнтр.

Агульная сума кантракта складае каля $200 млн. Першыя партыі самазвалаў адгрузяць заказчыку ў лістападзе і снежні бягучага года.

Coal India ltd - буйнейшая вуглездабыўная кампанія ў свеце. Яна працуе праз 81 горназдабыўны раён у васьмі штатах Індыі. У краіне налічваецца каля 430 вугальных шахтаў, з якіх 175 - адкрытыя, 227 - падземныя і 28 змешаныя.

ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" - буйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў вялікай і асабліва вялікай грузападымальнасці, а таксама іншага цяжкага транспартнага абсталявання, якое прымяняецца ў горназдабыўной і будаўнічай галінах.

Крыніца: minsk-region.gov.by