Для гасцей свята гаспадары прыгатуюць бульбу на гіганцкай патэльні. У праграме значацца дэгустацыя традыцыйных і арыгінальных страў беларускай кухні, забаўляльная праграма, конкурсы для наведвальнікаў. Пераможцаў чакаюць памятныя прызы.
Перад прысутным выступяць творчыя калектывы, можна будзе купіць плодаагароднінную прадукцыю, прадукты перапрацоўкі пладоў і ягад.
Мерапрыемства праводзіць Рэспубліканскі навуковы цэнтр сістэм бульбаводства і плодаагародніцтва. У ім прымуць удзел навукоўцы-селекцыянеры НАН Беларусі, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, фермерскіх гаспадарак, індывідуальныя прадпрымальнікі краіны.
Будзе прадстаўлена выстава дасягненняў у галіне бульбаводства, пладаводства і агародніцтва, прадэманстраваны новыя гатункі беларускай селекцыі, тэхналогіі вырошчвання раслін.
Крыніца: minsk-region.gov.by

