Прадстаўнікі Савета Рэспублікі працавалі на тэрыторыі Радашковіцкага лясніцтва Маладзечанскага лясгаса, удакладнілі ў прэс-службе.
Акцыя "Чысты лес" праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі з 2010 года. Асноўная яе мэта - выхаванне беражлівага стаўлення да аднаго з галоўных прыродных рэсурсаў краіны. З кожным годам акцыя прыцягвае ўсё большую колькасць удзельнікаў. Так, у 2018 годзе экалагічную кампанію падтрымалі каля 39 тыс.чалавек. Толькі за суткі сумеснымі намаганнямі было прыбрана больш за 2,5 тыс. кубаметраў смецця і больш за 5 тыс. кубаметраў захламленасці, наведзены парадак уздоўж прыдарожных палос, добраўпарадкаваны месцы паблізу мемарыяльных комплексаў, памятных знакаў і іншых аб'ектаў. Як і ў мінулым годзе, цяперашняя акцыя прымеркавана да Года малой радзімы.
Крыніца: minsk-region.gov.by

