"Сёння ў парку зарэгістравана 55 рэзідэнтаў, апошняя лічба заяўленых інвестыцый - $1 млрд 100 млн. Да канца гэтага месяца мы чакаем прыход швейцарскага рэзідэнта. На Шанхайскай выстаўцы (Першая Кітайская міжнародная выстаўка імпарту, якая пройдзе 5-10 лістапада ў Шанхаі. - Заўвага БЕЛТА) плануем падпісаць яшчэ трох рэзідэнтаў. Адзін з іх з беларуска-амерыканскім капіталам", - сказаў Аляксандр Ярашэнка.
Ён падкрэсліў, што "Вялікі камень" гатовы разглядаць інвестараў з любой краіны свету, у тым ліку з Кубы. Сёння прэзідэнт гэтай краіны Мігель Марыа Дыяс-Канель Бермудэс пабываў у парку.
Аляксандр Ярашэнка адзначыў, што на Кубе знаёмы з праектам Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка. "Нашы кітайскія партнёры актыўна ўзаемадзейнічаюць з Рэспублікай Куба і, адпаведна, для кубінскіх улад гэты вопыт работы ўяўляе цікавасць, - сказаў ён. - Мы ўжо маем свой вопыт і гатовы ім дзяліцца з нашымі партнёрамі. І з кубінскімі ў тым ліку".
У прыватнасці, цікавасць да парка, паводле слоў Аляксандра Ярашэнкі, некаторы час таму праяўляла кубінская карпарацыя "БіяКубаФарма". "Я лічу, такую магчымасць упускаць нельга - мы будзем разглядаць і запрашаць працаваць сюды кубінскіх партнёраў, калі яны праявяць цікавасць", - сказаў кіраўнік адміністрацыі парка.
Крыніца: minsk-region.gov.by

