За 8 месяцаў бягучага года экспарт сельскагаспадарчай прадукцыі Мінскай вобласці склаў $629,5 млн. Найбольшая удзельная вага ў аб'ёме паставак - у мяса-малочнай прадукцыі. У прыватнасці, экспарт малочнай прадукцыі склаў $ 295,4 млн (рост на 16% да студзеня-жніўня 2018 года), мясной - $154,5 млн. "У параўнанні з узроўнем аналагічнага перыяду 2018 года выраслі пастаўкі цукру і кандытарскіх вырабаў (прыкладна на 44%), садавіны і арэхаў (на 7,5%), прадуктаў перапрацоўкі гародніны і садавіны (на 39,6%), гатовых і кансерваваных прадуктаў з мяса і рыбы (на 19,2%), шакаладу (на 16,1%)", - сказаў Віталь Бялевіч.
Традыцыйна асноўныя аб'ёмы паставак ідуць у Расiю - на $473,9 млн (75,3%). Буйнымі рынкамі збыту таксама з'яўляюцца Кыргызстан, Казахстан, Украіна, Нарвегія, Літва, Кітай. У бягучым годзе асвоена 22 рынкi збыту, новых для Мінскай вобласці. Прадпрыемствы рэгіёну накіраваны на дыверсіфікацыю экспарту.
Крыніца: minsk-region.gov.by

