Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Культавы спектакль АRT Купалаўскага тэатра з аншлагам прайшоў у Маладзечне

25.10.2019

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы наведаў з гастролямі горад Маладзечна і паказаў у гарадскім Палацы культуры спектакль ART. Культавую пастаноўку мастацкага кіраўніка і рэжысёра тэатра Мікалая Пінігіна ўбачылі 410 гледачоў, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

ART - адзін са спектакляў-візітак Купалаўскага тэатра, які палюбіўся не толькі гледачам Мінска, але і іншых гарадоў Беларусі, а таксама замежжа. Так, у чэрвені 2016 года ён з поспехам быў паказаны ў Парыжы ў час першых беларускіх тэатральных сезонаў у Францыі.

У аснове спектакля гісторыя трох 40-гадовых сяброў, якія перажываюць крызіс сярэдняга ўзросту. П'еса прыцягвае ўвагу гледачоў ва ўсім свеце, яна перакладзена на 35 моў і пастаўлена ў многіх тэатрах Еўропы.

З нагоды сотага тэатральнага сезона Купалаўскі тэатр пашырае карту гастроляў па Беларусі. Так, ужо 25 і 26 кастрычніка ён прадставіць спектаклі "Рэвізор" і "Паўлінка" ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры. 5 лістапада горад Бабруйск прымае "Ураджай" паводле п'есы Паўла Пражко. ART яшчэ раз адправіцца ў гастролі 15 лістапада ў Ліду. 3 снежня Гомель ўбачыць спектакль "Рэвізор". 7 снежня спектакль рэжысёра Валерыя Раеўскага "Вечар" будзе паказаны ў Салігорску ў Палацы культуры.

Крыніца: minsk-region.gov.by