Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Індустрыяльны парк «Вялікі камень» у лістападзе прадставяць на кітайскай міжнароднай выстаўцы

30.10.2019

Павільён Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" будзе ў складзе беларускай экспазіцыі на другой кітайскай міжнароднай выстаўцы імпарту, якая пройдзе ў Шанхаі з 5 па 10 лістапада, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт індустрыяльнага парка.

Павільён будзе прадстаўлены ў выставачным комплексе National Exhibition and Convention Center у секцыі "Гандаль паслугамі".

Напярэдадні выстаўкі ў Пекіне прайшло 12-е пасяджэнне рабочай групы па пытаннях Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" пад старшынствам міністра эканомікі Беларусі Дзмітрыя Крутога і намесніка міністра камерцыі Кітая Юй Цзяньхуа.

Як паведамляецца на сайце Мінэканомікі Беларусі, па выніках пасяджэння бакі вызначылі задачы на наступны год, абмеркавалі пытанні ўдасканалення прававога асяроддзя парка і ўстанаўлення дадатковых камфортных умоў для прыцягнення інвестыцый у стварэнне канкурэнтаздольных вытворчасцей, стварэння ўстойлівай інжынернай транспартнай інфраструктуры, лічбавага будаўніцтва і развіцця парка як разумнага горада, рэалізацыі праектаў за кошт тэхніка-эканамічнай дапамогі.

На пасяджэнні быў адзначаны прыярытэт экспартнай арыентацыі, прыцягнення якарных інвестараў з высокатэхналагічнымі праектамі, пашырэння міжнароднай дзейнасці.