Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 85 жыхарак Мінскай вобласці

16.11.2019

Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 85 жыхарак Мінскай вобласці. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 15 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці, у тым ліку работніцы прамысловых прадпрыемстваў, аграпрамысловага комплексу, Узброеных Сіл, устаноў адукацыі, культуры, сацыяльнага абслугоўвання, арганізацый аховы здароўя, гандлю, транспартнай сферы і будаўнічай галіны, хатнія гаспадыні.

У ліку ўзнагароджаных памочнік выхавальніка Плешчаніцкіх ясляў-сада нумар 1 "Церамок" Таццяна Войніч, маляр ААТ "Будсэрвіс-Маладзечна" Марына Занько, санітарка Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера Зінаіда Камандзіга, інжынер-тэхнолаг ААТ "Барысаўхлебпрам" Іна Міцкевіч, аператар машыннага даення ААТ "Нясвіжскія Астроўкі" Юлія Няверка, хатняя гаспадыня з аграгарадка Будслаў Мядзельскага раёна Наталля Пятрова, кандуктар аўтобуснага парку нумар 3 Барысава Алена Урбановіч.

Крыніца: minsk-region.gov.by