Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Старшыня Мінскай абласной выбарчай камісіі «Да нас скаргаў пакуль не паступала»

17.11.2019

У Мінскай вобласці адкрыты ўсе ўчасткі для галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Як перадае карэспандэнт МЛЫН.ВУ, у абласную выбарчую камісію пакуль не паступала скаргаў і нараканняў.

- У Мiнскай вобласці датэрмінова прагаласавалі 420 418 чалавек. Гэта 37,49% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў, уключаных у спісы, даволі вялікая колькасць — лічыць старшыня Мінскай абласной выбарчай камісіі Аксана Таранда. - Роскід адсоткаў прагаласаваўшых па акругах складае ад 32 да 42. Так, па Барысаўскай гарадской №62, Заслаўскай, Маладзечанскай сельскай і Слуцкай прагаласавалі 34%. Па Жодзінскай №64-32%. Сёння з раніцы мы можам казаць аб тым, — абласная камісія сабрала інфармацыю, — што ўсе ўчасткі адкрыты, праблем пакуль ні ў каго не ўзнікала. Будзем спадзявацца, што адпрацуем у спакойнай, дзелавой абстаноўцы.

Крыніца: minsk-region.gov.by