Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Мінскай вобласці сёлета выяўлена 110 выпадкаў шаленства сярод жывёл

22.11.2019

У Мiнскай вобласці ў 2019 годзе зарэгістравана 110 выпадкаў шаленства сярод жывёл, у асноўным гэта насельнікі дзікай прыроды, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА загадчыца аддзялення асабліва небяспечных інфекцый Мiнскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Наталля Аўтухова.

"За бягучы год на тэрыторыі Мінскай вобласці зарэгістравана 110 выпадкаў шаленства сярод жывёл. У відавай структуры хворыя на шаленства дзікія жывёлы склалі амаль 73% (па-ранейшаму дамінуюць выпадкі захворвання сярод лісіц). Хатнія жывёлы склалі звыш 17%, з іх сельскагаспадарчыя - 10%, хатнія - больш за 84%", - сказала Наталля Аўтухова.

Атрымаць спецыялізаваную антырабічную дапамогу пасля кантакту з такімі жывёламі можна ва ўсіх арганізацыях аховы здароўя цэнтральнага рэгіёну. Так, у бягучым годзе па вакцынацыю звярнуліся больш за 3,5 тыс. чалавек, у тым ліку з-за кантакту з шалёнымі жывёламі - 155 грамадзян. Большасць пацярпела ад укусаў сабак і катоў (92%). Больш за 5% кантактавалі з дзікімі жывёламі, амаль 3% - з сельскагаспадарчымі.

Выпадкі захворвання на шаленства чалавека не зарэгістраваны.

Прадстаўнік Цэнтра падкрэсліла: улічваючы, што шаленства для чалавека з'яўляецца смяротным захворваннем, найважнейшае значэнне мае прафілактыка: пазбяганне кантактаў з дзікімі і безнагляднымі жывёламі, вакцынацыя хатніх гадаванцаў супраць шаленства, своечасовы зварот па медыцынскую дапамогу ў выпадку ўкусу. Таксама важна праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы зацікаўленым арганізацыям і ведамствам, сярод якіх ЖКГ, лясгасы, ветэрынарная служба, санітарна-эпідэміялагічная служба, арганізацыі аховы здароўя.

Крыніца: minsk-region.gov.by