Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

«Дзень артылерыста» прайшоў на «Лініі Сталіна»

25.11.2019

У гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна" прайшло мерапрыемства "Дзень артылерыста", прысвечанае прафесійнаму святу ўсіх ветэранаў і вайскоўцаў ракетных войскаў і артылерыі.

На тэрыторыі комплексу былі праведзены анімацыйныя праграмы ў спецыяльных інтэрактыўных зонах, дзе можна было выпрабаваць сябе, а таксама атрымаць падарункі і сувеніры. Наведвальнікаў чакалі конкурсы, якія складаюцца з заданняў на веданне гісторыі ваеннай справы. Завяршыўся "Дзень артылерыста" ваенна-гістарычнай рэканструкцыяй "Бой за плацдарм на рацэ Проня 1943 года".

Дзень ракетных войскаў і артылерыі адзначаецца штогод 19 лістапада. Гэта дата абраная невыпадкова: 19 лістапада 1942-га з магутнай артылерыйскай падрыхтоўкі пачалася аперацыя пад кодавай назвай "Уран" - савецкае контрнаступленне падчас Сталінградскай бітвы, якое паклала пачатак карэннаму пералому падчас Вялікай Айчыннай і ўсёй Другой сусветнай вайны.

Крыніца: minsk-region.gov.by